ФИО АВТОРА: Заіка Ю. У.

Статьи в журнале (2)

Заіка Ю. У., Крылов А. В.,
Ордовикские трилобиты (Arthropoda, Trilobita), переотложенные в плейсто-ценовых образованиях Беларуси (предварительные сведения)
«Биологические науки (общая биология)»
Номер: Выпуск 5, 2017 год
Просмотров: 7
Анотация:

Аналіз геаграфічнага пашырэння і вызначэнне геалагічнага ўзросту дачацвярцёвых мегакластаў (камлыгі, валуны, галькі) асадкавых горных парод, пераадкладзеных у чацвярцёвых утварэннях, мае асаблівае значэнне для ўстанаўлення іх верагодных крыніц і раёнаў паходжання. За выключэннем некаторых разнавіднасцяў парод, якія можна ідэнтыфікаваць па адметных петраграфічных асаблівасцях і якасцях, высновы аб стратыграфічнай прымеркаванасці большасці відаў асадкавых мегакластаў могуць грунтавацца толькі на выніках палеанталагічнага вывучэння заключаных у іх арганічных рэшткаў. Тым не менш, менавіта петраграфічныя асаблівасці выкарыстоўваюцца як асноўныя амаль ва ўсіх папярэдніх публікацыях, у якіх закранаюцца пытанні абласцей паходжання фрагментаў асадкавых парод, пераадкладзеных у плейстацэне на тэрыторыі Беларусі. Вынікі, атрыманыя без выкарыстання палеанталагічных доказаў, нельга лічыць надзейнымі. 

У гэтай працы вызначэнне выкапнёвых рэшткаў трылабітаў (Trilobita Walch, 1771) упершыню ўжываецца з мэтай удакладнення геалагічнага ўзросту мегакластаў асадкавых парод, перазахаваных ва ўтварэннях плейстацэна Беларусі. На дадзены момант у межах даследаванага рэгіёну адзначаны трылабіты з 15 родаў і падродаў, якія характарызуюць большую частку стратыграфічнай паслядоўнасці карбанатнага ардовіка, развітага ў карэнным заляганні на Усходне-Еўрапейскай платформе. Стратыграфічныя падраздзяленні гэтай паслядоўнасці перакрываюцца разнастайнымі больш маладымі адкладамі на паўночным і паўднёвым захадзе Беларусі, а таксама на тэрыторыі Балтыйскіх краін, і выходзяць на паверхню ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Паводле нашага меркавання, даследаваны пераадкладзены матэрыял не абавязкова з’яўляецца вынікам пераносу выключна на вялікія адлегласці, але можа быць перазахаваны таксама і з бліжэйшых карэнных адкладаў ардовіка, перакрытых маладзейшымі ўтварэннямі. Таксанамічны склад выяўленага комплексу ардовікскіх
трылабітаў праяўляе падабенства да аналагічных комплексаў з валунных адкладаў паўночных Германіі, Польшчы і Калінінградскай вобласці. У той самы час ён дэманструе выразнае падабенства да трылабітавых асацыяцый з выхадаў сярэдняга і верхняга ардовіка ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці (Усходне-Балтыйскі рэгіён). Адметна таксама і тое, што некаторыя з сабраных узораў маюць шэраг марфалагічных адрозненняў ад тыповага матэрыялу, апісанага раней у палеанталагічнай літаратуры.
Ключавыя словы: трылабіты; ардовік; пераадкладзеныя дачацвярцёвыя пароды; крыніцы паходжання; асацыяцыі пераадкладзеных трылабітаў.

    .pdf (2.4 MБ)

Заіка Ю. У.,
Палеазойскія каралы Tabulata выключнай ступені захаванасці, пераадкладзеныя ў плейстацэнавых пясках Беларусі
«Биологические науки (общая биология)»
Номер: Выпуск 4, 2016 год
Просмотров: 103
Анотация:

Выкапнѐвыя рэшткі палеазойскіх (пераважна ардовікскіх і сілурыйскіх) каралаў Tabulata ў пераадкладзеным стане значна пашыраны ў пясчана-гліністых утварэннях плейстацэна Беларусі. Бліжэйшыя карэнныя адклады ардовіка і сілура, якія выхо-дзяць на паверхню і найбольш верагодна з’яўляюцца крыніцай іх паступлення, знаходзяцца ў паўночнай Эстоніі і на выспах Балтыйскага мора. Сярод знойдзенага матэрыялу нярэдка трапляюцца дэталѐва захаваныя экзэмпляры, поўнасцю вольныя ад умяшчальнай палеазойскай горнай пароды. Яны амаль не дэманструюць слядоў хімічнага выветрывання або пашкоджанняў ад уздзеяння кіслых падземных вод, што выключае варыянт іх прыроднага хімічнага вылучэння з палеазойскіх карбанатных валуноў. Такія знаходкі характарызуюцца нязначнай механічнай трываласцю — гэта ставіць пад сумненне гіпотэзу аб іх выворванні з карэнных адкладаў і наступным пераносе ў выніку руху плейстацэнавых скандынаўскіх ледавікоў, якая дапускаецца ў літаратуры як асноўная для тлумачэння распаўсюджвання валуноў і галек. Неабходна ўлічваць таксама, што, паводле многіх ранейшых публікацый, ледавіковае транспартаванне суправаджалася пераціраннем і механічнай дэструкцыяй каменнага адломкавага матэрыялу, што прывяло б да знішчэння крохкіх экзэмпляраў у валунна-галькава-жвіровай сумесі. Узамен, больш праўдападобнай уяўляецца гіпотэза аб іх дрыфтавым пераносе, або пераносе прыпайным ільдом, прапанаваная некаторымі аўтарамі ў якасці адной з альтэрнатыў тэорыі ледавіковага разносу. Гіпотэза транспартавання прыпайным ільдом базуецца на простых назіраннях за аналагічнымі з’явамі ў сучасных арктычных марскіх вадаѐмах і, верагодна, можа выкарыстоўвацца для тлумачэння прысутнасці выдатна захаваных палеазойскіх каралаў у тоўшчах грубых механічных асадкаў плейстацэна. Зыходзячы з гэтай здагадкі, прапануецца выкарыстоўваць знаходкі ізаляваных ад палеазойскай пароды каралавых шкілетаў у якасці індыкатараў плошчы верагоднага марскога затаплення ў познім кайназоі.

Ключавыя словы: палеазойскія каралы Tabulata, пераадкладанне, плейстацэн, разнос прыпайным ільдом

    .pdf (1.5 MБ)

ISSN 2310-0273 (Print)

63
Прочитано