ФИО АВТОРА: Крылоў А. У.

Статьи в журнале (1)

Заіка Ю. У., Крылоў А. У. , Анікіна Н. Ю. ,
НОВЫЯ ЗНАХОДКІ ФАЎНЫ КАЙНАЗОЙСКІХ МАРСКІХ БЕСХРЫБЕТНЫХ НА ЗАХАДЗЕ УСХОДНЕ-ЕЎРАПЕЙСКАЙ РАЎНІНЫ
«Биологические науки (общая биология)»
Номер: Выпуск 6, 2018 год
Просмотров: 48
Анотация:

У артыкуле паведамляецца пра новыя знаходкі рэшткаў марской фаўны з чацвярцічных і, магчыма, больш старажытных кайназойскіх адкладаў з розных раёнаў Беларусі, а таксама еўрапейскай часткі Расіі. Нягледзячы на тое, што дыскусія пра паходжанне покрыўных адкладаў паўночна-заходняй часткі Усходне-Еўрапейскай раўніны адбываецца ўжо працяглы час, у Беларусі канцэпцыя кантынентальнага, пераважна ледавіковага, паходжання пясчана-гліністых утварэнняў верхняй часткі асадкавага чахла лічыцца бясспрэчнай і ў рэгіянальнай геалагічнай і палеанталагічнай літаратуры не абмяркоўваецца. Новыя палеанталагічныя сведчанні марской прыроды некаторых відаў паверхневых адкладаў дазваляюць крытычна паставіцца да гэтых поглядаў. У некалькіх месцазнаходжаннях стужкавых і тонкапластаватых глін і алеўрытаў, якія ў рамках ледавіковай тэорыі лічацца ледавікова-азёрнымі, выяўлена марская мікрафаўна. Атрыманыя вынікі могуць стаць адпраўной кропкай для рэвізіі агульнапрынятых палеагеаграфічных уяўленняў аб сувязі акумуляцыі падобных асадкаў з плейстацэнавымі ледавіковымі азёрамі. У артыкуле таксама прыведзены новыя знаходкі марскіх двухстворкавых малюскаў, прадстаўленых відамі, распаўсюджанымі ў плейстацэне і ў сучасную эпоху ва Усходняй Еўропе, у прыватнасці, у Чорным і Каспійскім морах і ў прылеглых да іх абласцях. Экзэмпляры малюскаў, знойдзеных у Беларусі, не адрозніваюцца ад знаходак з іншых раёнаў Усходне-Еўрапейскай раўніны. Асноўваючыся на гэтых матэрыялах, аўтары не выключаюць, што шэраг тыпаў адкладаў, што традыцыйна адносяцца да ледавіковых, на самой справе ўтвораны ў марскіх умовах.
Ключавыя словы: Кайназой; плейстацэн; марскія бесхрыбетныя; фарамініферы; двухстворкавыя малюскі; стужкавыя адклады; паверхневыя адклады; заходняя частка Усходне-Еўрапейскай раўніны.

    .pdf (2 MБ)

ISSN 2310-0273 (Print)

20
Прочитано